Апошнія акорды першага этапу акцыі

      У Бешанковічах завяршаецца першы этап Рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім». Яркая мерапрыемства прайшло ў краме «Галант», куды спяшаюцца людзі розных узростаў па самыя розныя тавары.

     У якасці прыемнага бонуса да пакупак ратавальнікі прапаноўвалі праверыць свае веды бяспекі і правесці час з карысцю. Адцягнуць наведвальнікаў ад неадкладных пакупак і прыцягнуць увагу да праблемы бяспекі – вось галоўная задача работнікаў МНС, якія размясцілі свой бяспечны куток у гандлёвай зале.

   Ратавальнікі расказалі прысутным аб мэтах і задачах рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Былі арганізаваны работы інтэрактыўных навучальных пляцовак: «Знакі эвакуацыі», «Небяспекі ў кватэры», «Паводзіны ў натоўпе».

     Самыя маленькія наведвальнікі з дапамогай бацькоў з задавальненнем праходзілі тэсціраванне брэнд-пакета рэкламнай кампаніі «Правядзіце час з карысцю» і складалі пазлы.

     Дзякуючы сумеснай працы ўдалося нагадаць дарослым і дзецям аб важнасці захавання правілаў бяспечных паводзін.