Наступствы продажу непаўналетнім алкагольных напіткаў, уцягвання ў антыграмадскія паводзіны

Дзяржавай надаецца вялікае значэнне ахове правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Інтарэсы непаўналетніх абараняюцца ў тым ліку праз забарону здзяйснення дарослымі пэўных дзеянняў, да якіх адносяцца продаж непаўналетнім алкагольных напіткаў, уцягванне іх у антыграмадскія паводзіны, у здзяйсненне злачынства. За парушэнне забарон устаноўлена крымінальная і адміністрацыйная адказнасць.

Так, адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь прадугледжана ў дачыненні да работнікаў гандлёвых прадпрыемстваў у адпаведнасці з ч.6 арт.12.17 КаАП за продаж алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва непаўналетнім.

За ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць, у залежнасці ад сістэмнасці парушэння.

Згодна з арт.17.4 КаАП уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны шляхам куплі для яго алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва, а альбо ў немедыцынскае ўжыванне моцнадзейных або іншых адурманьваючых рэчываў - цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.

Крымінальная адказнасць прадугледжана за ўцягванне заведама непаўналетняга ў сістэматычнае ўжыванне спіртных напіткаў, альбо ў сістэматычнае немедыцынскае ўжыванне моцнадзейных або іншых адурманьваючых рэчываў, альбо ў бадзяжніцтва або жабрацтва, а таксама ўцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства. Адказнасць прадугледжана арт.172, 173 КК, за здзяйсненне пазначаных злачынстваў прадугледжана пакаранне, у тым ліку ў выглядзе пазбаўлення волі.

Уяўляецца недапушчальным, калі дарослыя людзі, якія павінны быць станоўчым прыкладам для падрастаючага пакалення, не задумваючыся аб наступствах, уцягваюць непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны, такім чынам, далучаючы іх да іншага, «негатыўнага» боку жыцця.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёнаюрыст 1 класа А.Л. Кабачэўская