Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22.01.2020 №6 на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2020 г. зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бешанковіцкага райвыканкама паведамляе, што з 1 лютага 2020 года Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22.01.2020 №6 на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2020 г. зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (далей – БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.
У сярэднім на душу насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 239,87 руб., што на 3,5 % вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2019 г. па 31 студзеня 2020 г.
Памеры БМП у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах снежня 2019 г.) :
|
у сярэднім на душу насельніцтва |
239,87 руб. |
|
працаздольнае насельніцтва |
265,91 руб. |
|
пенсіянеры |
184,20 руб. |
|
студэнты |
232,83 руб. |
|
дзеці ва ўзросце да 3-х гадоў |
155,64 руб. |
|
дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў |
212,79 руб. |
|
дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў |
260,48 руб. |
У сувязі са змяненнем (ростам) БПМ з 1
лютага 2020 г. пераглядаюцца асобныя сацыяльныя выплаты, што разлічваюцца ад памеру БМП, а менавіта:- мінімальныя працоўныя пенсіі;
- надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;
- даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- сацыяльныя пенсіі;
- дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
- памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Вышэйназваныя выплаты павялічыліся суразмерна росту БПМ на 3,5 %.