Паступайце ва ўстановы вышэйшай адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь
На
дадзены момант сістэма адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь прадстаўлена двума
ВНУ: «Акадэміяй МУС» г. Мінск і «Магілёўскім інстытутам МУС» г. Магілёў. У
установе вышэйшай адукацыі сёлета будзе праводзіцца аб'яднаны
конкурс міжвузаўскай прыёмнай камісіяй. Гэта дае перавагу (пры паступленні
ў адну з устаноў адукацыі абітурыент не праходзіць па балах, а ў яго ў якасці
наступнага прыярытэту ў заяве пазначана іншая ўстанова
адукацыі). І калі не атрымалася паступіць у адну ўстанову адукацыі, ён
паступае ў іншую. Варта адзначыць, што курсанты ў установах адукацыі навучаюцца
на бюджэтнай аснове і знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Гэта
высокакваліфікаванае медыцынскае абслугоўванне, бясплатнае пражыванне, харчаванне і забеспячэнне
форменным абмундзіраваннем, акрамя таго, высокая стыпендыя. Пасля заканчэння вучобы
(тэрмін навучання 4 гады) выпускнікам ВНУ выдаецца дыплом дзяржаўнага
ўзору з кваліфікацыяй «Юрыст», спецыяльнасцю «Правазнаўства».
Абітурыенты, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на атрыманне
вышэйшай адукацыі, здаюць тры ўступныя выпрабаванні ў форме двух
цэнтралізаваных экзаменаў і аднаго цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ):
беларуская або руская мова (па выбары абітурыента), грамадазнаўства,
іншаземная мова (па выбары абітурыента).
Цэнтралізаваныя экзамены пройдуць:
14 мая – руская (беларуская) мова – агульная для усіх
21 мая – грамадазнаўства альбо замежная мова (які адзін з гэтых двух прадметаў здаваць вызначае сам абітурыент)
Важна! – прадмет, які абітурыент не здаваў у рамках ЦЭ, ён здае ў рамках цэнтралізаванага тэсціравання(ЦТ)
На дзённую форму навучання ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь могуць паступаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 17 гадоў. Паступаючы на навучанне ў установы адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь, маладыя людзі набываюць бясплатную якасную юрыдычную адукацыю, поўнае дзяржаўнае забеспячэнне падчас навучання, гарантаванае працаўладкаванне па спецыяльнасці. Супрацоўнікі міліцыі маюць годнае аплату працы ў далейшым, магчымасці для прафесійнага росту, сацыяльныя гарантыі для асоб кіраўніцкага складу.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 029 518 96 86 (МТС), 4 83 46.
Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў
Бешанковіцкага райвыканкама
Барсукоў В.М.