Павучальныя гульні з дашкольнікамі

Сёння ратавальнікі наведалі дашкольнікаў Астравенскай сярэдняй школы-дзіцячага сада і ў гульнявой форме нагадалі дзецям аб мерах бяспекі.

Кожнае дзіця любіць гуляць, аднак у ходзе гульні дзеці забываюць, што гульні павінны быць бяспечнымі. Фантазія дзяцей неабсяжная і непрадказальная, прас лёгка ператвараецца ў цягнік, а на печы абавязкова жыве добры дамавы! У такія моманты, вядома, ні адно малое не задумваецца аб небяспеках, якія падпільноўваюць на кожным кроку.

Ратавальнікі прапанавалі дзецям абсалютна бяспечныя гульні, якія не толькі навучаць іх бяспецы, але і дапамогуць адрозніць небяспечныя і бяспечныя гульні, а ў выпадку бяды – выклікаць экстранныя службы. А яшчэ папрактыкаваліся эвакуіравацца з задымленага памяшкання і ўцякаць ад агню. Таксама разабраліся, як бяспечна катацца на санках і на цюбінгу, дзе гэта можна рабіць, а дзе катэгарычна нельга.

Кожны юны ўдзельнік мерапрыемства паказаў свае веды ў галіне бяспекі, што адзначылі ратавальнікі і ўзнагародзілі яркімі размалёўкамі ўсіх дзяцей.