Паўторны (кантрольны) маніторынг ТАА «БелВудСтройТорг»

У перыяд з 23 па 24 лістапада 2020 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены паўторны (кантрольны) маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «БелВудСтройТорг», якое ажыццяўляе дзейнасць у г.п.Бешанковічы па вул.Чарапаўскага, 1Г (кіраўнік суб'екта гаспадарання - Ткачонак Аляксей Аляксандравіч).

У ходзе праведзенай работы ўстаноўлена, што усе раней выяўленыя парушэнні, якія не патрабуюць значных матэрыяльных затрат, а таксама прыцягнення старонніх арганізацый, выкананы ў поўным аб'ёме, у цяперашні час застаюцца неўстараненымі такія парушэнні як:

- будынак склада запасных частак (далей - склад), размешчаны ў г.п.Бешанковічы па вул.Чарапаўскага, 1Г, эксплуатуеццау разрэз з эксплуатацыйнай дакументацыяй (тэхнічным пашпартам) на яго, а менавіта: у супрацьпажарным разрыве ад будынка склада самавольна ўзведзена капітальная пабудова (памяшканне) і навес для захоўвання маёмасці;  у аб'ёме першага паверха будынка склада таксама самавольна ўладкаваны памяшканні СТА, кацельнай і крамы.

На дадзены момант уласнікам прапрацоўваецца пытанне легалізацыі ўказаных самавольных пабудоў і перапланіровак (атрыманне дазволу на праектаванне і будаўніцтва, распрацоўка праектнай дакументацыі).

Тэрмін ліквідацыі дадзенага парушэння на дадзены момант не мінуў, у выпадку ж невыканання рэкамендацый да кіраўніка могуць быць прыняты меры прымусу і спынення ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

 

Старшы інспектар ІНіП

Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.