Віншаванне са Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сяргеенкі

Поздравление с Днем Конституции Республики Беларусь от председателя Палаты представителей Игоря Сергеенко

15 сакавіка 2026

Віншаванне са Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сяргеенкі

Дарагія сябры!

Віншую з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Гэта найважнейшае дзяржаўнае свята сімвалізуе суверэнітэт і сацыяльную справядлівасць нашай краіны.

У жыцці дзяржавы і грамадства Канстытуцыя адыгрывае асаблівую ролю. Менавіта ў ёй закладзены асноватворныя прынцыпы міралюбства, пераемнасці традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, павагі да дасягненняў мінулага, вызначаны прыярытэты нацыянальнага развіцця.

Галоўны дакумент нашай краіны з'яўляецца надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства. Нам неабходна шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці.

У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, а нашай суверэннай Беларусі — міру і працвітання.

Ігар СЯРГЕЕНКА, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці