Віншуем пераможцу!!!
Грамадскі эколаг Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Шавель-Берастень заняла другое месца на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага экалога!
На пасяджэнне абласнога арганізацыйнага камітэта па падвядзенні вынікаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага экалога прадстаўлены 22 заяўкі ад грамадскіх экалагаў вобласці.
Пры разглядзе матэрыялаў улічвалася садзейнічанне грамадскіх экалагаў у рабоце тэрытарыяльных органаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ў правядзенні прыродаахоўных мерапрыемстваў, удзеле ў распаўсюджванні экалагічнай інфармацыі, прапагандзе і выхаванні ў грамадзян беражлівых адносін да прыроды, павышэнні іх экалагічнай культуры.
Вызначаны пераможцы:
першае месца – Масаловіч Аляксей Васільевіч, грамадскі эколаг Аршанскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
другое месца – Шавель-Берастень Людміла Мікалаеўна, грамадскі эколаг Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
трэцяе месца – Шугалей Іван Сяргеевіч, грамадскі эколаг Ушацкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.