«Правы, абавязкі, адказнасць»: у Бешанковічах абмеркавалі адукацыйны працэс для асаблівых дзяцей
16 студзеня 2026
«Правы, абавязкі, адказнасць»: у Бешанковічах абмеркавалі адукацыйны працэс для асаблівых дзяцей
У Бешанковічах адбыўся абласны семінар для дырэктараў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі «Правы, абавязкі, адказнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу».
Мерапрыемства прайшло на базе СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачанкі і Бешанковіцкага ЦКРНіР з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Алены Барановай і начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Вольгі Красаковай.
Ва ўстановах адукацыі раёна створаны неабходныя ўмовы для навучання і выхавання асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі.
Экскурсію-прэзентацыю па інклюзіўнай адукацыйнай прасторы школы правяла Вольга Красакова. Удзельнікі семінара азнаёміліся таксама са средавымі рэсурсамі ЦКРНіР, вопытам выкарыстання педагагічнымі работнікамі сучаснага спецыяльнага абсталявання.
Працавалі выставы метадычных матэрыялаў педагогаў раёна па рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Удзельнікі семінара азнаёміліся з сістэмай работы па стварэнні спецыяльных умоў для навучання і выхавання асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі ў Бешанковіцкім раёне.
Актуалізавалі веды па пытанні рэалізацыі правоў удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў святле патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Прадстаўлены вопыт каардынацыйнай дзейнасці ГКАРіР Полацкага раёна ў пытаннях прававога забеспячэння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу; арганізацыі аздараўленчай работы праз функцыянаванне лагера сенсорна-інтэгратыўнай накіраванасці ў Аршанскім раёне; выкарыстання электроннага пратакола і заключэння ва ўмовах псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі.
Разгледжана пытанне прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва, абароны правоў непаўналетніх ва ўмовах рэалізацыі сучаснай сямейнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь і іншыя.
"Зара"