Правілы паводзінаў на вадзе

Хутка лета. І дарослыя, і дзеці кожны спрыяльны дзень імкнуцца выкарыстаць для адпачынку на прыродзе, паблізу рэк, азёр і вадаёмаў. Нехта рыбачыць, нехта катаецца на лодцы, нехта проста плавае. Але ўсе гэтыя віды адпачынку, хоць і прывабныя, хаваюць у сабе патэнцыйную пагрозу для людзей.Аналізуючы прычыны няшчасных выпадкаў, можна вылучыць дзве асноўныя: безнагляд і бяздумнасць дзяцей, ужыванне спіртных напояў дарослымі. Даказана, што 90% тонучых умелі плаваць, але не выконвалі правілы бяспекі. Тонуць дарослыя і тонуць, на вялікі жаль, дзеці. Пераважна, як паказаў шматгадовы аналіз, у большасці выпадкаў у гэтым вінаватыя бацькі, дарослыя. Адсутнасць пастаяннага кантролю з іх боку, няўменне аказаць першую дапамогу пры няшчасным выпадку прыводзяць да непапраўнай бяды.
Каб гэтага не здарылася, неабходна ведаць і выконваць нескладаныя правілы паводзін ля вады і на вадзе.
Напамінаем простыя рэкамендацыі, выкананне якіх дапаможа пазбегнуць трагедыі:
- купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах.
- адпачываючы ля вады ўсёй сям'ёй, пастаянную ўвагу надавайце дзецям. Нельга ні на хвіліну выпускаць іх з поля віду. Купацца дзеці павінны толькі пад наглядам дарослых.
- ні ў якім выпадку нельга купацца ў стане алкагольнага ап'янення. П'яны чалавек губляе над сабой кантроль, у яго парушаецца каардынацыя рухаў, у выніку чаго з ім можа адбыцца няшчасны выпадак.
- будзьце ўважлівыя пры карыстанні лодкай, катамаранам, катэрам або іншым плывучым сродкам. Перш чым сесці ў лодку, старанна праверце ў ёй наяўнасць выратавальных сродкаў, не перагружайце яе і не разгойдвайце на плыні.
- памятайце, што ад вашага

ад паводзінаў і ўважлівасці залежыць жыццё вашых родных і блізкіх.
 
Аддзел унутраных спраў Бешанковіцкага райвыканкама