Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажарнай службы, прайшлі ў Бешанковічах
Святочная раніца пачалася з віншавання саміх ратавальнікаў з іх прафесійным святам. Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мядзёл Кірыл Пятровіч павіншаваў усіх ратавальнікаў са святам, заклікаў быць моцнымі і мужнымі, ніколі не губляць веру ў сябе, і з гонарам несці званне «Ратавальнік». Да яго віншаванняў далучыўся намеснік старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Філіпенка Генадзь Аляксандравіч, які падзякаваў адважных пажарных за іх адвагу і пажадаў заўсёды вяртацца дадому ў поўным складзе дзяжурнай змены.
Далей у цэнтральным парку адбывалася дэманстрацыя тэхнікі і абсталявання. Работнікі МНС прадэманстравалі віды баявога адзення, расказалі, для чаго кожны з касцюмаў прызначаны, а таксама прадэманстравалі свае навыкі ў дэблакаванні чалавека пры дарожна-транспартным здарэнні і тушэнні аўтамабіля, які гарыць.

Кожны ахвотны змог прымерыць баявое адзенне ратавальніка і азнаёміцца з аварыйна-выратавальным абсталяваннем, пасядзець за рулём пажарнага аўтамабіля, зрабіць памятнае фота.