Старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч правяла прыём грамадзян
Па шэрагу пытанняў, агучаных 24 верасня на прыёме грамадзян у старшыні райвыканкама, Галіна Унуковіч будзе разбірацца з выездам на месца.
Уладальнік дома, размешчанага ў в. Броды, напрыклад, хоча ачысціць праезд да свайго ўчастка ад драўняна-хмызняковай расліннасці. Гатовы зрабіць гэта самастойна, патрэбен толькі дазвол. Як і на карыстанне размешчанай недалёка свідравінай.
«Разам са спецыялістамі землеўпарадкавальнай і прыродаахоўнай службаў прыедзем у вёску, ацэнім сітуацыю і прымем адпаведныя рашэнні», — адзначыла Галіна Унуковіч.
Няма магчымасці плённа разгледзець «за сталом» і пытанні, якія тычацца абыходжання з адходамі на новым грамадзянскім могільніку і рамонту моста праз Свечанку ў вёсцы Чэлнышкі.
Усе варыянты прадастаўлення арэнднага жылля растлумачаны работніцы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў.