Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч сёння правяла прыём грамадзян
11 чэрвеня 2025
Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч сёння правяла прыём грамадзян
Магчымасцю асабіста агучыць хвалюючыя пытанні кіраўніку раёна скарысталіся два чалавекі.
Бешанковічка хоча прадаць дом, але на ім маюцца некаторыя абмежаванні. Як высветлілася, спецыялісты ўжо вядуць работу ў гэтым напрамку, рыхтуецца рашэнне райвыканкама. Яго жанчына атрымае ў тэрмін.
Яшчэ адна заяўніца не ведае, што рабіць з атрыманай маёмасцю ў выглядзе кустоў парэчак і яблынь, агульная плошча якіх больш за 80 гектараў. Грошай на афармленне дакументацыі на зямлю ў яе няма. Справа па гэтым пытанні ўжо знаходзіцца ў судзе.
«Пытанне не простае, — падкрэсліла Галіна Унуковіч. — Вывучым яго разам з юрыстамі. Паспрабуем знайсці шляхі рашэння».
"Зара"