Старшыня райвыканкама сустрэлася з калектывам камунальнікаў у межах Адзінага дня інфармавання
16 ліпеня 2026
Старшыня райвыканкама сустрэлася з калектывам камунальнікаў у рамках Адзінага дня інфармавання
У Бешанковіцкім раёне праходзіць Адзіны дзень інфармавання: з працоўным калектывам УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Галінай Унуковіч.
У цэнтры ўвагі пытанні, якія хвалююць кожнага: як абараніць сябе і блізкіх ад кіберзлачынцаў, што рабіць у экстрэмальнай сітуацыі, як пазбегнуць траўмаў на дарозе...
З асноўнай дакладам выступіў начальнік штаба РАУС Валянцін Смалякоў. Ён падрабязна спыніўся на найбольш актуальных пагрозах, з якімі беларусы сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці. Асаблівая ўвага была нададзена кібербяспецы.
На жаль, колькасць кіберзлачынстваў у краіне штогод расце і ўжо складае больш за траціну ад усіх зарэгістраваных злачынстваў.
Асноўныя схемы злачынцаў – ілжэпродаж тавараў анлайн, вішынг (званкi ад імя службовых асоб) і крадзяжы праз сацыяльныя сеткі. Валянцін Смалякоў заклікаў удзельнікаў сустрэчы быць пільнымі і крытычна ацэньваць любыя званкі і паведамленні з незнаёмых нумароў.
Ён таксама нагадаў аб бяспецы на дарогах, асабліва ў летні перыяд, калі ўзрастае колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей.
«Бяспека – гэта не проста звод правілаў, гэта аснова нашага паўсядзённага жыцця. Кожны з нас павінен дакладна разумець, як абараніць сябе, сваіх блізкіх і сваю маёмасць. Толькі аб'яднаўшы намаганні ўлады, працоўных калектываў і кожнай сям'і, мы зможам зрабіць наш раён бяспечным і квітнеючым», – падкрэсліла кіраўніца раёна Галіна Унуковіч.
Пасля абмеркавання пытанняў бяспекі Галіна Унуковіч спынілася на тэме сацыяльна-эканамічнага развіцця Бешанковіцкага раёна. Бо людзі павінны ведаць, як жыве рэгіён сёння і якія ў яго перспектывы.
"Зара"