Старшыня Следчага камітэта Беларусі Канстанцін Бычак здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць

Председатель Следственного комитета Беларуси Константин Бычек совершил рабочую поездку в Витебскую область

29 студзеня 2026

Старшыня Следчага камітэта Беларусі Канстанцін Бычак здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць

Старшыня Следчага камітэта Канстанцін Бычак здзейсніў рабочы візіт у Віцебскую вобласць. Кіраўнік ведамства прыняў удзел у аператыўнай нарадзе, на якой разглядалася выніковасць следчай працы ў Віцебскай вобласці за мінулы год і контуры яе развіцця ў 2026 годзе.

У абмеркаванні ўдзельнічалі начальнік абласнога ўпраўлення Аляксандр Гуцко, яго намеснікі і пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат, а таксама кіраўнікі структурных і тэрытарыяльных следчых падраздзяленняў. Такі склад дазволіў комплексна разгледзець ключавыя пытанні – ад агульных мэт да канкрэтных задач на месцах.

Нараду адкрыў Аляксандр Гуцко. Яго выступленне стала адпраўной кропкай для змястоўнага прафесійнага абмеркавання шляхоў павышэння эфектыўнасці следства ў інтарэсах жыхароў рэгіёна.

Па напрамках дзейнасці выступілі намеснікі начальніка УСК – Аляксандр Хранін і Віталь Хвесюк, таксама ўдзельнікі мерапрыемства заслухалі са справаздачамі кіраўнікоў тэрытарыяльных следчых падраздзяленняў вобласці.

У 2025 годзе ў Віцебскай вобласці адзначана зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў на 10,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Менш стала злачынстваў, учыненых раней судзімымі асобамі, у стане алкагольнага ап'янэння, у складзе групы асоб, а таксама непаўналетнімі або пры іх саўдзеле. Знізілася колькасць крадзяжоў і рабаванняў, ухіленняў ад утрымання дзяцей, хуліганстваў, прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. У той жа час, канстатаваны рост колькасці зарэгістраваных злачынстваў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

У 2025 годзе ў вытворчасці следчых Віцебскай вобласці знаходзілася больш за 15,9 тысяч крымінальных спраў, па больш чым 12 тысячах з іх прыняты працэсуальныя рашэнні. Накладзены арышт на маёмасць на суму больш за 28,2 мільёнаў рублёў.

Па матэрыялах праверак і крымінальных справах унесена больш за 2800 прадстаўленняў аб ліквідацыі парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія спрыялі здзяйсненню злачынстваў. Па выніках іх разгляду прыняты меры дысцыплінарнага і матэрыяльнага рэагавання ў дачыненні да 613 чалавек. У 96,5% выпадкаў прычыны і ўмовы здзяйснення злачынстваў былі ліквідаваны.

Пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат падкрэсліў важнасць цеснага ўзаемадзеяння паміж следчымі органамі і пракуратурай, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці бездакорнага выканання крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і ўзмацнення кантролю на этапе прыёму і рэгістрацыі заяў аб злачынствах.

Старшыня Следчага камітэта Канстанцін Бычак абазначыў вектары працы супрацоўнікаў і падзякаваў за ўклад у агульныя вынікі.

«Усе супрацоўнікі Следчага камітэта па Віцебскай вобласці выразна разумеюць, куды варта накіраваць намаганні для больш якаснага і прафесійнага выканання пастаўленых перад упраўленнем задач, бо станоўчая дынаміка відавочная. Гэта сведчыць аб наяўнасці магчымасцей для далейшага росту. Дзякую кожнага з вас за ўклад у дасягненне станоўчых вынікаў працы», – падкрэсліў Канстанцін Фёдаравіч.

У завяршэнні мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне следчых, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці.

«Віншую ўсіх з заслужанымі ўзнагародамі. Атрадна, што ў Год беларускай жанчыны большая частка ўзнагароджаных – гэта выдатная палова нашага дружнага калектыву Следчага камітэта. Дзякуй усім за працу», – адзначыў Кіраўнік ведамства, уручаючы ўзнагароды.

Па выніках працы за 2025 год лепшымі следчымі тэрытарыяльных следчых аддзелаў вобласці прызнаны Алена Калеснікава (Віцебскі ГОСК), Алеся Лукашэвіч (Віцебскі РОСК) і Аксана Аглушэвіч (Шумілінскі РОСК). Сярод следчых следчага ўпраўлення УСК лепшым стаў Яўген Леанов. Сёння з рук начальніка УСК па Віцебскай вобласці Аляксандра Гуцко яны атрымалі каштоўныя падарункі.

Па выніках службовай дзейнасці ў 2025 годзе лепшымі падраздзяленнямі сталі Віцебскі раённы, Аршанскі міжраённы і Шумілінскі раённы аддзелы Следчага камітэта.

Пасля нарады начальнік абласнога ўпраўлення Аляксандр Гуцко азнаёміў Старшыню Следчага камітэта з умовамі працы следчых. 

Кіраўнік ведамства наведаў працоўныя кабінеты, трэнажорную залу, дзяжурную частку, архівы, а таксама памяшканні, дзе беражліва захоўваюцца памяць і традыцыі. У музеі гісторыі ўпраўлення сабраны гістарычныя для ведамства экспанаты.

Асаблівае ўражанне зрабілі месца памяці, прысвечанае родным супрацоўнікаў – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, і пакой гісторыі, дзе знаходзяцца экспанаты, выяўленыя на палях былых бітваў падчас пошукавых экспедыцый «Вахта Памяці», удзельнікамі якіх з'яўляюцца следчыя Віцебскай вобласці. Гэта не проста працоўныя памяшканні – тут шануюць гісторыю і сувязь пакаленняў.

vitebsk-region.gov.by