Старшынёй камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама прызначаны Дзмітрый Навацкі

Председателем комитета экономики Витебского облисполкома назначен Дмитрий Новацкий

14 студзеня 2025

Старшынёй камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама прызначаны Дзмітрый Навацкі

Новага кіраўніка калектыву прадставіла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

Дзмітрый Навацкі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а таксама Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў памочнікам пракурора Чыгуначнага раёна Віцебска. У розныя гады працаваў на кіруючых пасадах. Папярэдняе месца працы — першы намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама.

vitebsk-region.gov.by