Прадстаўнікі Бешанковіцкай раённай арганізацыі БСЖ з падарункамі наведалі сям'ю вайскоўца
6 студзеня 2026
Прадстаўнікі Бешанковіцкай раённай арганізацыі БСА з падарункамі наведалі сям'ю вайскоўца
Старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Пётр Паўлоўскі і яго намеснік Аляксандр Падольскі з падарункамі наведалі сям'ю Перагуд з г. п. Бешанковічы.
Людміла Анатолеўна адна выхоўвае траіх сыноў. Старэйшы, Аляксей, цяпер праходзіць тэрміновую ваенную службу ў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. Малодшыя — Мікалай і Уладзіслаў — вучні першай школы райцэнтра.
Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» арганізацыя прымае ўжо не першы год. Рашэнне наведваць сем'і вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, прызваных і адпраўленых у войскі з шматдзетных сем'яў, афіцэры прынялі на агульным сходзе, каб не толькі павіншаваць родных салдат з Новым годам і Калядамі, але і пагутарыць з бацькамі, быць звязуючым звяном паміж сям'ёй і Узброенымі Сіламі нашай краіны.
"Зара"