Прадстаўнікі сацыяльнай службы Бешанковіччыны ўзялі ўдзел у закладцы фруктовага саду ў Гарадоцкім раёне

Представители социальной службы Бешенковиччины приняли участие в закладке плодового сада в Городокском районе

Мерапрыемства прайшло на базе Максімаўскага сацыяльнага пансіяната «Паўночны» ў рамках Міжнароднага метадычнага аб’яднання па ўдасканаленні работы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання і было прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі.

На працягу двух дзён удзельнікі аб’яднання абменьваліся вопытам прафесійнай дзейнасці, спаборнічалі ў спартыўных і творчых конкурсах.

«Выдатнае мерапрыемства, — адзначае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Аўчыннікава. — Мы запазычылі для сябе шмат карыснага, што спатрэбіцца ў нашай працы».


"Зара"