Папярэдзіць бяду, мінімізаваць наступствы
27 лютага 2020
Папярэдзіць бяду, мінімізаваць наступствы
Галоўная задача ратавальнікаў – папярэдзіць бяду, а калі пазбегнуць пажару ўсё не ўдалося – то навучыць грамадзян дзейнічаць максімальна правільна, каб мінімізаваць наступствы. У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна, стараюцца знайсці падыход да кожнага грамадзяніна і растлумачыць як правільна сябе паводзіць у тых ці іншых сітуацыях, як убяспечыць сваё жыллё ад пажараў і дзе можна атрымаць такія важныя веды аб бяспецы.
Галоўная задача ратавальнікаў – папярэдзіць бяду, а калі пазбегнуць пажару ўсё не ўдалося – то навучыць грамадзян дзейнічаць максімальна правільна, каб мінімізаваць наступствы.
У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна, стараюцца знайсці падыход да кожнага грамадзяніна і растлумачыць як правільна сябе паводзіць у тых ці іншых сітуацыях, як убяспечыць сваё жыллё ад пажараў і дзе можна атрымаць такія важныя веды аб бяспецы.
Сёння ратавальнікі сустрэліся з работнікамі цэха інкубацыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вітконпрадукт», які размешчаны ў гарадскім пасёklку Бешанковічы.
Работнікі МНС праінфармавалі прысутных аб пажарах і надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся ў вобласці, раёне у бягучым годзе і іх наступствах. Растлумачылі, што асноўнымі прычынамі узнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печанай ацяплення
і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў пажары – вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. Таксама кожны прысутны змог на практыцы адпрацаваць навыкі карыстання вогнетушыцелем, задаць хвалюючыя пытанні ратавальнікам.У завяршэнні выступлення работнікі МНС нагадалі прысутным аб мабільным дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач», дзе падрабязна апісаны дзеянні і правілы паводзін падчас надзвычайных сітуацый, а таксама правілы аказання першай медыцынскай дапамогі.