Папярэдзіць значыць абараніць
Супрацоўнікі Бешанковіцкага РАНС штотыдзень выступаюць у працоўных калектывах з мэтай нагадвання аб правілах жыццядзейнасці.
Так, на бягучым тыдні супрацоўнікі Бешанковіцкага РАНС Міхаіл Таныгін і Аляксей Голуб сустрэліся з працоўнымі калектывамі філіяла КУП «Віцебскаблдарбуд» ДРБУ-110 і ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас».
Азнаёмленне з аператыўнай абстаноўкай у вобласці – адно з найважнейшых пытанняў размовы, якое падкрэслівае важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі. З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося больш за 650 пажараў, асноўнымі прычынамі якіх з'яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрычных прыбораў, кароткае замыканне электрычных сетак, звязанае са састарэлай электраправодкай і перагрузкай электрычных сетак, а таксама 70% усіх пажараў прыпадае на курэнне ў нецвярозым стане.
Супрацоўнікі прадпрыемстваў актыўна задавалі пытанні, якія тычацца дзеючага заканадаўства ў вобласці і адказнасці за парушэнне пажарнай бяспекі.