Прэстольнае свята адзначыў храм Святога Прападобнага Серафіма Сароўскага Цудатворца ў Свечы
Божественную літургію ўзначаліў епіскап Друцкі Яўсевій, вікарый Віцебскай епархіі.
Прастольнае свята шануемага святога сабрала дзясяткі вернікаў з усёй акругі. Разрадзіць радасць богаслужэння, павіншаваць настаяцеля храма Аляксандра Маркевіча і прыхаджан прыехала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Гайко. Святлана Уладзіміраўна ад імя райвыканкама падзякавала епіскапа Яўсевія за саборную малітву і настаўленні.
У знак павагі настаяцель храма Аляксандр Маркевіч падарыў епіскапу Яўсевію ікону з выявай Серафіма Сароўскага. Завяршылі святкаванне малебен з хросным ходам і трапеза.
Сёння споўніўся 271 год з дня нараджэння Святога, чыё імя носіць царква. Яшчэ ў юнацтве ён вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу. За 79 гадоў жыцця зведаў многія пераследаванні, 30 гадоў жыў пустэльнікам, нёс подзвігі слупніцтва і маўчання.