Злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам, захоўваннем і выкарыстаннем зброі і боепрыпасаў
Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам, захоўваннем і выкарыстаннем зброі і боепрыпасаў.
Варта адзначыць, што п. 8 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь 03.04.2008 № 1 вызначана, што пад незаконным набыццём боепрыпасаў, варта разумець адплатнае або бязвыплатнае іх атрыманне грамадзянамі, якія не маюць на гэта права шляхам куплі, мены, у якасці ўзнагароджання за паслугі, прысваення знойдзенага і да т.п.
Згодна з п. 11 пастановы адказнасць за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў нясуць асобы, якія валодаюць такімі прадметамі без законных падстаў незалежна ад месца, спосабу захоўвання і часу, на працягу якога забяспечвалася захаванасць.
У адпаведнасці з п. 12 пастановы незаконнае нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў прадугледжвае іх знаходжанне непасрэдна пры сабе (на рамяні, у кабуры, у руках, у сумцы, у адзенні і да т.п.) без адпаведнага дазволу.
Пунктам 13 пастановы вызначана, што пад незаконнай перавозкай боепрыпасаў варта разумець іх перамяшчэнне з аднаго месца ў іншае паветраным, чыгуначным, водным, аўтамабільным і іншымі відамі транспарту без адпаведнага дазволу.
Пры такіх абставінах, любыя дзеянні асоб, накіраваныя на незаконнае набыццё, захоўванне, перавозку і нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў цягнуць крымінальную адказнасць, прадугледжаную Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пры гэтым варта адзначыць, што асоба, якая добраахвотна здала прадметы, названыя вышэй, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за названыя дзеянні, акрамя дзеянняў, звязаных са збытам агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Дайлідаў В.В.