Прыём грамадзян і прамая тэлефонная лінія з першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю

Прием граждан и прямая телефонная линия с первым заместителем председателя Комитета госконтроля

23 верасня 2025

Прыём грамадзян і прамая тэлефонная лінія з першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю

25 верасня 2025 г. у Бешанковіцкім райвыканкаме з 13:00 да 14:00 адбудзецца прыём грамадзян і прамая тэлефонная лінія па тэлефоне 6-40-59 першага намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Давыдзенкі Дзмітрыя Мікалаевіча.

У спектр тэм, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэта дзяржкантролю, уключаны пытанні выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, захаванне заканадаўства пры разглядзе арганізацыямі зваротаў грамадзян.
Падчас прамой тэлефоннай лініі вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца наконт працы службовых асоб дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне: 6-40-73, 6-40-47