Прыём грамадзян правяла Галіна Унуковіч
Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч правяла чарговы прыём грамадзян і юрыдычных асоб.
За садзейнічаннем у вырашэнні сваіх пытанняў прыйшлі тры чалавекі. Жыхар райцэнтра, напрыклад, выказаў крытыку ў адрас УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» у частцы рамонту ўчастка дарогі на вуліцы Камсамольскай. У прысутнасці ўсіх зацікаўленых разбіраліся, ці сапраўды якасць рамонту дарогі пакідае жадаць лепшага, ці мае месца быць абумоўленае стаўленне заяўніка да камунальнай службы. Па словах яе дырэктара Ігара Сліўца, падсыпка на праблемных участках дарогі была праведзена. Працаваў тут і грэйдэр.
«Трэба разумець, усе вуліцы ў горпасёлку мы не зможам заасфальтаваць, як бы нам гэтага ні хацелася, — патлумачыла кіраўніца раёна. — А вось падтрымліваць стан дарог у здавальняючым стане — адна з важных задач камунальнай службы. Галоўнае, каб дарогі не стваралі аварыйных сітуацый для руху, былі праязнымі і выконвалі функцыю пад'езду да жылых дамоў».
У любым выпадку, па вуліцы яшчэ раз праедзе грэйдэр. Пытанне застаецца на кантролі.
***
Па пытанні выдзялення да
***
Дапамогу ў падключэнні дома да гарадской каналізацыі прасіла жыхарка Бешанковіч. Неабходныя дакументы ўжо на руках. Справа застаецца за водаканалам.
Як растлумачыў начальнік участка водаканала Андрэй Полухін, у цяперашні час работнікі арганізацыі заняты на праблемным аб'екце ў Вяжышчы. Акрамя гэтага, маецца нямалае чэрга на выкананне заявак грамадзян. Тым не менш кіраўніцтву ўчастка даручана разгледзець магчымасць паскорыць выкананне работ, улічваючы пажылы ўзрост і інваліднасць заяўніцы.