Прыём грамадзян правяла Галіна Унуковіч
26 лістапада асабісты прыём грамадзян правяла старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч. Свае праблемы агучылі два чалавекі.
Жыхарка райцэнтра звярнулася да кіраўніка раёна з просьбай аказаць садзейнічанне ў павышэнні тэмпературнага рэжыму ў яе кватэры, размешчанай на вуліцы Маладзёжнай.
Каб разабрацца з праблемай, на месца выедуць спецыялісты, якім трэба будзе вызначыць прычыну неадпаведнасці тэмпературнага рэжыму ўстаноўленым нормам, вызначыць і выканаць неабходны аб'ём работ.
Другая заяўніца паскардзілася на дзеянні спецыяліста «адзінага акна», які не растлумачыў магчымасці па пакрыцці выдаткаў на электраацяпленне арэнднага жылля, а таксама на дзеянні камунальнай службы, якая не забяспечыла своечасовы капітальны рамонт фундамента дома. Выказала нязгоду з рашэннем райвыканкама аб адмове ў пакрыцці сродкаў.
Па сутнасці апошняга пытання падчас прыёму дадзены вусныя тлумачэнні. Усе звароты застаюцца на кантролі, будуць разгледжаны ў адпаведнасці з заканадаўствам.
"Зара"