Прыём грамадзян правяла Галіна Унуковіч
11 лютага 2026
Прыём грамадзян правяла Галіна Унуковіч
Усяго на прыём запісаліся 10 чалавек.
Жыхар шматкватэрнага дома на вул. Інтэрнацыянальнай у райцэнтры папрасіў звярнуць увагу на шум, які выдае помпа ў цеплавым вузле і замінае жыхарам. Галіна Уладзіміраўна даручыла камунальнай службе і ПМК-41, якая праводзіла капрамонт дома, выйсці на месца і прапрацаваць варыянты, як пазбавіць людзей ад старонніх гукаў.
Яшчэ адзін заяўнік звярнуўся з просьбай пасадзейнічаць у выдзяленні арэнднага жылля. Кіраўнік раёна патлумачыла ўсе нюансы, якія тычацца працэдуры прадастаўлення жылля.
А жыхаркі шматкватэрнага дома на вул. Есеніна Бешанковіч выказалі занепакоенасць з нагоды падтаплення скляпенняў. У сітуацыі разбяруцца камунальная і водаканалізацыйная службы. Пытанне застаецца на асабістым кантролі старшыні райвыканкама.
Жыхарка Верх