Прыём грамадзян правяла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч

Прием граждан провела председатель райисполкома Галина Унукович

Пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, рамонту транспартных артэрый, працаўладкавання сёння агучаны жыхарамі раёна на прыёме грамадзян у старшыні райвыканкама Галіны Унуковіч.

Разгледзець варыянты арэнды жылля без рамонту прапанавана жыхаркам Бешанковіч, у адной з якіх пасля разводу з мужам няма дзе жыць, у другой летась згарэў дом.

Як толькі з аб'екта, які знаходзіцца ў іншым раёне, вернецца неабходная тэхніка, будзе адрамантаваны мост праз раку Свячанка ў в. Чэлнышкі. Але пераправа будзе выключна для пешаходаў. На гэтым чарговы раз акцэнтавала ўвагу жыхароў населенага пункта Галіна Унуковіч. Адпаведная служба прывядзе ў парадак аб'ездную дарогу.

Цяжкасці ў пошуку працы ёсць у бешанковічанкі, для якой па медыцынскіх паказаннях падыходзяць толькі асаблівыя ўмовы працы. Для жанчыны падбіраюць усе магчымыя варыянты працаўладкавання. Пытанне застаецца на кантролі.

"Зара"