Прыём грамадзян у Бешанковічах правядзе галоўны правы інспектар працы Сяргей Ма́ндрык

У чацвер, 27 лютага, у Бешанковічах адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян па пытаннях абароны працоўных і сацыяльна-прававых інтарэсаў працаўнікоў.

Прыём правядзе галоўны правы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму С. А. Мандрык. Адрасаваць Сяргею Аляксандравічу пытанні, якія вас цікавяць, можна з 12 да 14 гадзін у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.