Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з 15 лістапада 2017 г. на пасаду пракурора Бешанковіцкага раёна прызначаны юрыст 1 класа Старчанка Андрэй Аркадзьевіч
Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з 15 лістапада 2017 г. на пасаду пракурора Бешанковіцкага раёна прызначаны юрыст 1 класа Старчанка Андрэй Аркадзьевіч.
Андрэй Аркадзьевіч праходзіць службу ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці з 11 мая 2012 г., да прызначэння працаваў старшым памочнікам пракурора Чашніцкага раёна, намеснікам пракурора Дубровенскага раёна.
За час службы ў органах пракуратуры зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, ініцыятыўным і адказным пракурорскім работнікам. Да выканання службовых абавязкаў адносіцца добрасумленна, у працы не лічыцца з асабістым часам. Мае неабходны практычны вопыт і навыкі ажыццяўлення пракурорскага нагляду па розных галінах, пастаянна працуе на павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню.
З калегамі і работнікамі іншых дзяржаўных органаў падтрымлівае дзелавыя адносіны. У зносінах з грамадзянамі ветлівы, тактоўны.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў заахвочваўся Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, пракурорам Віцебскай вобласці.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі
Лешанок Э.І.