«Прамая лінія» — у Бешанковіцкім РАУС
«Прамую лінію» 7 снежня правядзе часовы выканальнік абавязкаў начальніка АУС падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Міхайлавіч Барсукоў.
Удзел у ёй возьмуць таксама начальнік АУР маёр міліцыі Вадзім Віктаравіч Дашчанка і вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва ГГіМ РАУС Людміла Сяргееўна Мацюшова.
Спецыялісты раскажуць, як не стаць ахвярай махляроў, растлумачаць патрабаванні, што прад'яўляюцца да кандыдатаў на службу ў АУС, пытанні, якія тычацца прадастаўлення жылля замежнікам. Удакладніць гэтыя і іншыя пытанні, якія вас цікавяць, можна з 10 да 12 гадзін па нумары 6-08-98.