Праблемы экалогіі

Пракуратурай Бешанковіцкага раёна сумесна са спецыялістамі Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праведзены маніторынг выканання сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна прыродаахоўнага заканадаўства.

Патрабаванні арт.арт.52,53 Воднага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, арт.41 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» абавязваюць юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю аб'ектаў сельскагаспадарчага прызначэння, зямельныя ўчасткі якіх размешчаны ў межах водаахоўных зон, выконваць рэжым ажыццяўлення ў іх гаспадарчай і іншай дзейнасці, выконваць мерапрыемствы па ахове зямель (уключаючы глебы), нетраў, вод, аб'ектаў расліннага і жывёльнага свету.

У ходзе абследаванняў жывёлагадоўчых аб'ектаў ААТ «Бешанковічы Аграсэрвіс», ЗАТ «АСБ Агра-Наватар», ДП «Плісы-Агра», размешчаных у водаахоўных зонах розных водных аб'ектаў, устаноўлена, што названымі суб'ектамі гаспадарання прыведзеныя патрабаванні заканадаўства не выконваюцца.

Асноўнымі парушэннямі з'явіліся: несвоечасовая ачыстка гноесховішчаў і вывазка арганікі з прыфермерскіх тэрыторый, што прыводзіць да яе назапашвання ў значных колькасцях каля жывёлагадоўчых памяшканняў, адсутнасць абвалоўкі, якая перашкаджае расцяканню вадкіх гнойных фракцый па прылеглых зямельных участках.

Разам з тым, не абясшкоджаныя гноезмяшчальныя сцёкавыя воды і адходы жывёлагадоўлі з'яўляюцца адным з найбольш небяспечных крыніц забруджвання водных аб'ектаў.

Крытычная сітуацыя, якая склалася ў выніку эксплуатацыі асобных жывёлагадоўчых аб'ектаў, патрабуе прыняцця неадкладных кардынальных мер па яе змяненні ў мэтах папярэджання як экалагічнай, так і эканамічнай шкоды, якая вызначаецца велічынёй затрат на ліквідацыю адмоўных наступстваў забруджвання прыроднага асяроддзя, у тым ліку азёр і рэк, размешчаных на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.

Па выніках рэйдавых мерапрыемстваў пракурорам раёна ўнесены прадстаўленні ў адрас кіраўнікоў ДП «Плісы-Агра», ААТ «Бешанковічы Аграсэрвіс», ЗАТ «АСБ Агра-Наватар», старшыні Бешанковіцкага райвыканкама з патрабаваннем прыняцця дзейсных мер па ліквідацыі парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, прычын і ўмоў, якія ім спрыялі.

Віцебскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага расліннага свету даручана падрыхтоўка спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да службовых асоб суб'ектаў гаспадарання і за парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўных зон водных аб'ектаў або водаахоўнага рэжыму на водазборах, іх забруджванне.

Памочнік пракурора раёна
юрыст 2 класа
В.В. Ларкова