Прадукцыя, якая не адпавядае ТНПА, негазаваны напой «Aloe Vera»
30 снежня 2025
Прадукцыя, якая не адпавядае ТНПА, негазаваны напой «Aloe Vera»
Дзяржаўная ўстанова «Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» інфармуе ў адпаведнасці з лістом ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» ад 29.12.2025 № 3.2-17/378, на падставе аператыўнага аналізу інфармацый, размешчаных на афіцыйным інтэрнэт-сайце Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (далей – Распатребнадзор) 26.12.2025, 29.12.2025, паведамляе, што ТАА «ВЕЛЬТА-ПЕНЗА» (Расія) ажыццёўлена выпуск у абарачэнне негазаванага напою «Aloe Vera» (фота маркіроўкі прыкладаецца), які, як мяркуецца, утрымлівае тэхнічную вадкасць (ацэтон).
Па выніках завершаных лабараторных даследаванняў, у пяці ўзораках гатовай прадукцыі з датамі вырабу 11.08.2025, 05.10.2025, 10.12.2025, 16.12.2025 і 21.12.2025, а таксама ў пробе канцэнтрату выяўлены лятучыя арганічныя злучэнні. Працягваюцца комплексныя даследаванні, у тым ліку на незаяўленыя рэчывы.
На адрас ТАА «Аператар‑ЦРПТ» і Асацыяцыі кампаній інтэрнэт‑гандлю (АКІТ) Распатребнадзорам накіравана патрабаванне заблакіраваць рэалізацыю прадукцыі на гандлёвых і дыстанцыйных пляцоўках. Дзейнасць прадпрыемства ТАА «ВЕЛЬТА‑ПЕНЗА» прыпынена з 26.12.2025, вытворчыя памяшканні апячатаны, дзеянне дэкларацыі аб адпаведнасці на ўказаную прадукцыю спынена.
Распотребнадзор заклікае грамадзян устрымацца ад ужывання напою Aloe Vera вытворчасці ТАА «ВЕЛЬТА-ПЕНЗА» да атрымання канчатковых вынікаў федэральных экспертыз і афіцыйных тлумачэнняў ведамства.
Памочнік урача – гігіеніста
К.В. Скарнякова