Прафілактычная работа на вёсцы. Бешанковіцкі раён
З прыходам вясновага цяпла штогод надыходзіць сапраўднае экалагічнае бедства - выпальванне сухой мінулагодняй расліннасці. Часцей за ўсё, неасцярожныя і неабдуманыя дзеянні прыводзяць да сур'ёзных наступстваў, наносяць шкоду сельскагаспадарчым і прыватным уладанням, у шэрагу выпадкаў ствараюць рэальную пагрозу ўзнікнення пажараў. Пра гэта і не толькі распавёў першы намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рабенка Віталь Віктаравіч на сустрэчы з працоўным калектывам рамонтнай майстэрні ЗАТ «АСБ АграНаватар», якая прайшла сёння днём на тэрыторыі ферм. <