Прафілактычная праца ў месцах масавага збору людзей

Як паказвае практыка, колькасць пажараў наўпрост залежыць ад паказанняў тэрмометраў: чым ніжэйшая тэмпература за акном, тым больш званкоў на лінію «101» паступае ад насельніцтва. Так, з пачатку бягучага года ў Бешанковіцкім раёне адбылося 3 пажары, на якіх загінуў 1 чалавек. Але статыстыка няўмольная, ды і ўся зіма яшчэ наперадзе… Для таго, каб насельніцтва памятала аб важнасці і неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі, Бешанковіцкім РАНС рэгулярна праводзяцца акцыі па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці, выступленні ў працоўных калектывах і сельскіх сходах, рэйды з прадстаўнікамі органаў улады і СМІ. Так, сёння ратавальнікі наведалі гандлёвыя аб'екты райцэнтра, дзе ўсім прысутным прапаноўвалася праверыць свае веды бяспекі, даведацца як карыстацца вогнетушыцелем, для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік і многае іншае.

Ну і ў завяршэнні хочацца адзначыць, што ўважлівае стаўленне да сваёй маёмасці і прывядзенне печаў і ацяпляльных прыбораў у спраўны стан можа выратаваць Ваша жыццё!