Прафілактычныя мерапрыемствы на аб'ектах будаўніцтва раёна

Профилактические мероприятия на объектах строительства района

8 мая 2026

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый на аб'ектах будаўніцтва Бешанковіцкага раёна работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (далей – РАНС) у перыяд з 27 красавіка па 8 мая 2026 года праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў (мерапрыемствы тэхнічнага характару, гутаркі, інструктажы работнікаў і г.п.) на аб'ектах будаўніцтва раёна.

На 3 аб'ектах у цяперашні час вядуцца будаўніча-мантажныя работы. За мінулы перыяд 2026 года работнікамі РАНС прынята ў эксплуатацыю 2 аб'екты будаўніцтва.

Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі на аб'ектах будаўніцтва ў 2026 годзе з'яўляліся парушэнні рэжымнага характару, дапушчаныя падраднымі арганізацыямі, а менавіта:

забеспячэнне першаснымі сродкамі пажаратушэння будаваных будынкаў, тэрыторыі і бытавых памяшканняў (адсутнічалі або меліся не ў поўным аб'ёме);

засмечанасць тэрыторыі гаручым смеццем і будаўнічымі адходамі;

складанне (захоўванне) гаручых матэрыялаў (будаўнічых канструкцый) у межах устаноўленых супрацьпажарных разрываў і г.п.

Яшчэ раз хочацца нагадаць аб няўхільным выкананні патрабаванняў нарматыўных дакументаў у галіне пажарнай бяспекі, як пры правядзенні будаўніча-мантажных работ, так і пры праектаванні дадзеных аб'ектаў.

Уладальнікам аб'ектаў будаўніцтва (забудоўшчыкам) з мэтай папярэджання магчымых надзвычайных сітуацый, а таксама праблем пры прыёмцы аб'екта будаўніцтва ў эксплуатацыю рэкамендуем прааналізаваць ход правядзення будаўніча-мантажных работ і праектавання, у выпадку ўзнікнення якіх-небудзь пытанняў звярнуцца за кансультацыяй у кампетэнтны орган.

Намеснік начальніка
Бешанковіцкага РАНС Чаплінскі П.Г.