Прафілактычныя сустрэчы працягваюцца
Каб павысіць пісьменнасць насельніцтва ў пытаннях бяспекі, пазбегнуць надзвычайных сітуацый і не дапусціць гібелі людзей, работнікі МНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з працоўнымі калектывамі раёна.
У межах інструктыўна-тлумачальнай работы правёў сустрэчу з работнікамі Бешанковіцкага і Шумілінскага раённых ваенных камісарыятаў начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Голец Віталь Валер'евіч. У ходзе выступлення былі агучаны такія праблемныя пытанні, як купанне ў нецвярозым стане, правілы паводзін у лясах і на тарфяніках, правілы спальвання смецця, бяспека Беларускай АЭС. Акрамя гэтага прадстаўнік МНС нагадаў прысутным пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач», яго функцыі і прызначэнне, быў прадэманстраваны і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, яго прызначэнне, правілы ўстаноўкі і неацэнная карысць, якую ён прыносіць насельніцтву, з рэальнымі прыкладамі пажараў, жыццяў, якія былі выратаваны менавіта дзякуючы апавяшчальніку. У завяршэнні гутаркі кожны ахвотны змог задаць Віталю Валер'евічу хвалюючыя пытанні.