Прафілактычныя сустрэчы працягваюцца. Бешанковіцкі раён

Каб павысіць пісьменнасць насельніцтва ў пытаннях бяспекі, пазбегнуць надзвычайных сітуацый і не дапусціць гібелі людзей, работнікі МНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з працоўнымі калектывамі раёна.
У рамках інструктыўна-тлумачальнай работы першы намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рабенка Віталь Віктаравіч правёў сустрэчу з работнікамі сярэдняй школы і дзіцячага садка, што размешчаны ў аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна.
У ходзе выступлення былі агучаны такія праблемныя пытанні, як правілы паводзін у лясах і на тарфяніках, правілы спальвання смецця, правілы карыстання вогнетушыцелем. Акрамя гэтага прадстаўнік МНС нагадаў прысутным пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач», яго функцыі і прызначэнне, быў прадэманстраваны і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, яго прызначэнне, правілы ўстаноўкі і неацэнная карысць, якую ён прыносіць насельніцтву з рэальнымі прыкладамі пажараў, жыццямі, якія былі выратаваны менавіта дзякуючы апавяшчальніку. Таксама ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі праграмы Латвія-Літва-Беларусь Віталь Віктаравіч агучыў асноўныя мэты і задачы праекта, уручыў навучальныя дапаможнікі.
У завяршэнні гутаркі кожны ахвотны змог задаць Віталю Віктаравічу хвалюючыя пытанні.