Прафілактыка бытавога насілля
Сямейна-бытавыя правапарушэнні адносяцца да ліку складаных сацыяльных праблем. Нягледзячы на роднасныя адносіны паміж людзьмі ў сям'і і побыце, як паказвае практыка, менавіта гэтая сфера адносін найбольш схільная да канфліктаў самага рознага роду: ад дробных правапарушэнняў бытавога плана да злачынстваў, накіраваных супраць жыцця і здароўя.
У Рэспубліцы Беларусь прафілактыка правапарушэнняў у сямейна-бытавой сферы грунтуецца як на метадах пераканання патэнцыйных агрэсараў, так і метадах іх прымусу.
Так, за нанясенне пабояў, якія не пацягнулі прычыненне цялесных пашкоджанняў, а таксама наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут блізкаму сваяку альбо члену сям'і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.2 арт.9.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КаАП Рэспублікі Беларусь).
Толькі ў мінулым перыядзе 2020 года пракуратурай раёна ў Бешанковіцкі РАУС накіравана 31 даручэнне аб падрыхтоўцы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.2 арт.9.1 КаАП Рэспублікі Беларусь, таксама ў дачыненні да 16 агрэсараў пракурорам раёна складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Акрамя гэтага, за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, катаванні, а таксама пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў прадугледжана крымінальная адказнасць, прадугледжаная артыкуламі 153, 154, 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У мінулым перыядзе 2020 года па названых артыкулах КК Рэспублікі Беларусь, у мэтах прафілактыкі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, пракурорам раёна ўзбуджана 5 крымінальных спраў.
У ходзе праведзенага пракуратурай раёна аналізу прычын і ўмоў учыненых правапарушэнняў і злачынстваў устаноўлена, што асноўнай прычынай хатняга насілля заўсёды з'яўлялася асоба самога агрэсара. Пры гэтым алкаголь з'яўляўся фактарам, які пагаршае сітуацыю.
Напрыклад, у 2018 годзе судом Бешанковіцкага раёна да крымінальнай адказнасці па ч.1 арт.154 КК Рэспублікі Беларусь за сістэматычнае нанясенне пабояў члену сям'і быў прыцягнуты жыхар раёна. Пасля адбыцця пакарання гэты грамадзянін належных высноў для сябе не зрабіў і ў першай палове 2020 года ўчыніў 3 адміністрацыйныя правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янення, якія выявіліся ў ладжанні скандалаў у дачыненні да члена сям'і, у выніку якіх прычыняў фізічны боль, пабоі, а таксама працяглы боль, спосабам, які выклікае асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты.
Па дадзеных абставінах пракурорам раёна была ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.154 КК Рэспублікі Беларусь, якая разгледжана судом Бешанковіцкага раёна і ў дачыненні да хатняга агрэсара вынесены абвінаваўчы прысуд.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа В.В. Дойлідаў