Прафілактыка бытавога насілля

   Сямейна-бытавыя правапарушэнні адносяцца да ліку складаных сацыяльных праблем. Нягледзячы на роднасныя адносіны паміж людзьмі ў сям'і і побыце, як паказвае практыка, менавіта гэтая сфера адносін найбольш схільная да канфліктаў самага рознага роду: ад дробных правапарушэнняў бытавога плана да злачынстваў, накіраваных супраць жыцця і здароўя.
   Напрыклад, за нанясенне пабояў, якія не пацягнулі прычынення цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, учыненыя ў дачыненні да блізкага сваяка, члена сям'і або былога члена сям'і, альбо парушэнне ахоўнага прадпісання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.2 арт.10.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КаАП Рэспублікі Беларусь).
Толькі ў мінулым перыядзе 2023 года пракуратурай раёна накіравана 29 даручэнняў аб падрыхтоўцы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.2 арт.10.1 КаАП Рэспублікі Беларусь.
   Акрамя гэтага, за наўмыснае прычыненне лёгкага, менш цяжкага альбо цяжкага цялеснага пашкоджання, катаванні, а таксама пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў вінаватыя асобы нясуць крымінальную адказнасць, прадугледжаную артыкуламі 147, 149, 153, 154, 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
   У мінулым перыядзе 2023 года па названых артыкулах КК Рэспублікі Беларусь узбуджана 5 крымінальных спраў, 4 з якіх накіраваны ў суд і па выніках іх разгляду вынесены абвінаваўчыя прысуды.
Па выніках праведзенага пракуратурай раёна аналізу прычын і ўмоў учыненых правапарушэнняў і злачынстваў устаноўлена, што ў пераважнай большасці асноўнай прычынай учынення названых правапарушэнняў і злачынстваў у сямейна-бытавой сферы з'явілася злоўжыванне спіртнымі напоямі як самога агрэсара, так і асобы, якая пацярпела ад хатняга насілля.
r: rgb(44, 45, 46); font-family: Arial, Tahoma, Verdana, sans-serif; font-size: 15px; background-color: rgb(255, 255, 255);">   Акрамя гэтага, у ходзе праведзеных пракуратурай раёна наглядных мерапрыемстваў выяўляліся неадзінкавыя недахопы ў дзейнасці адказных суб'ектаў прафілактыкі, па выніках чаго ўнесена 2 прадстаўленні.

Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна     
малодшы саветнік юстыцыі                                                  В.В. Дойлідаў