Прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму
У рамках прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ягор Чудакоў наведаў ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца» і ДУА «Астровенская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя К.А.Абазоўскага». У ходзе сустрэч былі праведзены гутаркі з навучэнцамі розных узроставых груп, асаблівая ўвага нададзена навучэнцам малодшых класаў.
У ходзе гутарак былі разгледжаны асноўныя правілы дарожнага руху для пешаходаў і веласіпедыстаў, пытанні адказнасці за іх парушэнне, а таксама асаблівая ўвага была нададзена выкарыстанню святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
«Памятайце, што святлоадбівальныя элементы робяць Вас прыкметнымі на дарозе, асабліва ва ўмовах дрэннай бачнасці,» – звярнуўся памочнік пракурора да школьнікаў. – «Гэта просты, але вельмі эфектыўны спосаб засцерагчы сябе».
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў