Прафілактыка адзёру

Дзяржаўная установа

«Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

 

Прафілактыка адзёру

 

АДЗЁР - вострае інфекцыйнае захворванне віруснай прыроды з паветрана-кропельным шляхам перадачы.

Не імунізаваныя і не хворыя на адзёр людзі пры кантакце з хворым заражаюцца

практычна ў 100% выпадкаў незалежна ад узросту!

Крыніцай заражэння з'яўляецца хворы чалавек, які выдзяляе вірус пры чханні і кашлі з кропелькамі сліны. Хворыя заразныя на працягу 10 дзён ад пачатку захворвання.

Інкубацыйны перыяд – ад 7 да 21 дня, першыя прыкметы захворвання часцей з'яўляюцца на 9-11 дзень пасля заражэння і характарызуюцца павышэннем тэмпературы цела да 380С і вышэй, недамаганнем, насмаркам, кашлем, запаленнем кан'юнктывы. Затым, звычайна праз 3-4 дні, за вушамі і на шчоках з'яўляецца пляміста-папулёзная сып, для якой характэрна паэтапнае высыпанне: на працягу сутак сып распаўсюджваецца на твар і шыю, на другія суткі – на грудзі і рукі, на трэція суткі — на ўсю паверхню тулава і ногі.

У адным з пяці выпадкаў узнікаюць ускладненні, такія як: вушныя інфекцыі, незваротная глухата, пнеўманія, энцэфаліт, палінэўрыты.

Самы надзейны спосаб абароны ад адзёру – гэта прышчэпка!

Сучасныя вакцыны валодаюць прафілактычнай эфектыўнасцю ў 95-98%. Імунізацыя неабходная усім асобам, не прышчэпленым раней, якія не маюць звестак аб прышчэпках супраць адзюрэвіны і не хварэлі адзюрэвінай. Асобы, якія знаходзяцца ў агмені адзюрэвінай інфекцыі, не прышчэпленыя раней, якія не маюць звестак аб прышчэпцы супраць адзюрэвіны, не хварэлі адзюрэвінай і прышчэпленыя аднакратна падлягаюць імунізацыі па эпідэмічных паказаннях, але не пазней за 72 гадзіны пасля мяркуемага кантакту.

Спецыфічных лекавых сродкаў для лячэння адзюрэвіны на сённяшні дзень не існуе і таму толькі прышчэпка можа абараніць ад гэтай інфекцыі.

Вакцыны працуюць, каб абараніць Вас і Вашае асяроддзе.

Пры выездзе за мяжу неабходна даведацца ў лекараў аб наяўных звестках аб вакцынацыі супраць адзюрэвіны, у выпадку адсутнасці іх або наяўнасці звестак аб адной прышчэпцы супраць адзюрэвіны варта **прышчапіцца**.

Падрабязна

па ўсіх пытаннях Вы можаце атрымаць інфармацыю ў нашых спецыялістаў па тэлефоне

802131-6-51-78, 802131-6-51-16, 802131-6-51-79

 

 

 

 

 

г.п.Бешанковічы, 2023