Прафілактыка крадзяжоў
Аналіз крымінагеннай абстаноўкі, якая складваецца на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, паказаў, што крадзяжы застаюцца самым распаўсюджаным відам злачынных замахаў. Удзельная вага крадзяжоў ад усіх злачынстваў, зарэгістраваных у першым паўгоддзі 2020 года на тэрыторыі раёна, склала 47,7%.
У ходзе вывучэння матэрыялаў праверак устаноўлена, што асноўнымі прычынамі і ўмовамі здзяйснення крадзяжоў з'яўляецца не толькі нізкая эфектыўнасць работы адказных суб'ектаў прафілактыкі ў дадзеным напрамку, але і халатнае стаўленне саміх грамадзян да забеспячэння захаванасці ўласнай маёмасці.
Напрыклад, большасць крадзяжоў з жылых памяшканняў здзяйсняецца з пустуючых дамоў, размешчаных у сельскай мясцовасці. Пры гэтым асобы, у карыстанні якіх знаходзяцца такія жылыя памяшканні, не прымаюць мер да ўтрымання ў належным стане тэрыторый домаўладанняў, а самі дамы маюць непрывабны (кінуты) выгляд.
Акрамя гэтага, дадзеныя дамы могуць стаць месцам збору асоб, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця, прывесці да гібелі людзей у іх ад пажараў, пры абвальванні дадзеных будынкаў.
Адным з напрамкаў дзейнасці, якія спрыяюць зніжэнню дадзеных рызык, з'яўляецца работа па ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў парадку, устаноўленым Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2018 №357 (далей – Указ № 357).
У сувязі з чым, па прадстаўленні пракурора раёна актывізавана работа Бешанковіцкага райвыканкама па своечасовай рэалізацыі патрабаванняў Указа № 357.
Акрамя гэтага, звяртаю ўвагу на тое, што грамадзяне таксама павінны прымаць усе меры па забеспячэнні захаванасці ўласнай маёмасці і не пакідаць яе працяглы перыяд часу без адпаведнага нагляду.
Намеснік пракурора раёна
юрыст 1 класа В.В. Дойлідаў