Прафілактыка падлеткавай злачыннасці – на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» адбылася сустрэча навучэнцаў 8 і 9 класаў з пракурорам раёна Андрэем Старчанкам

Пракуратурай раёна на пастаяннай аснове праводзяцца сустрэчы з навучэнскай моладдзю. Мэта дадзеных мерапрыемстваў даволі простая – прафілактыка падлеткавай злачыннасці. Бо не сакрэт, што любое злачынства і правапарушэнне прасцей прадухіліць, чым ліквідаваць яго наступствы. Пры гэтым варта адзначыць, што часам дзеці здзяйсняюць неабдуманыя ўчынкі, усведамленне якіх прыходзіць з моманту ўзбуджэння крымінальнай справы або пачатку адміністрацыйнага працэсу.
Адна з такіх сустрэч адбылася на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» з навучэнцамі 8 і 9 класаў.
Падчас сустрэчы пракурор раёна звярнуў увагу на дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы абароны правоў і інтарэсаў непаўналетніх. Падрабязна спыніўся на пытаннях адказнасці за здзяйсненне злачынстваў і правапарушэнняў, для замацавання прывёў прыклады здзейсненых злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі нашага раёна.
З улікам актуальнасці на сённяшні дзень Андрэй Старчанка звярнуў увагу дзяцей і на правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт. Набірае актуальнасць кібермахлярства (злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій) і ў гэтай частцы нярэдкія выпадкі, калі пацярпелымі выступаюць дзеці.
Пракуратура раёна нагадвае, што супрацоўнікі банка не могуць запытваць канфідэнцыйную інфармацыю ў трымальніка банкаўскай аплатнай карткі, ажыццяўляць званкі з дапамогай месенджара Viber. Нельга паведамляць каму б там ні было свае пашпартныя дадзеныя, поўныя рэквізіты карт, коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар, лагін і пароль для ўваходу ў Інтэрнэт - і мабільныя банкі. Абараніце сябе і сваіх блізкіх. Аб усіх неправамерных фактах неадкладна паведамляйце ў органы ўнутраных спраў.
Расказаў пракурор раёна і пра неспрыяльныя факты ўжывання наркатычных рэчываў на арганізм падлетка. Не сакрэт, што пра шкоду наркаманіі ведаюць усе, аднак часта мы не заўсёды задумваемся пра наступствы.
Так, у Рэспубліцы Беларусь адказнасць за незаконныя ўжыванне, абарот наркатычных рэчываў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў, прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Прафілактычныя мерапрыемствы будуць працягнуты.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў