Праграма развіцця да 2030 года і падрыхтоўка сустрэчы з вучонымі. Лукашэнка заслухаў даклады Галоўчанкі і Каранніка

Программа развития до 2030 года и подготовка встречи с учеными. Лукашенко заслушал доклады Головченко и Караника

29 кастрычніка 2025

Праграма развіцця да 2030 года і падрыхтоўка сустрэчы з навукоўцамі. Лукашэнка заслухаў даклады Галоўчанкі і Каранніка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка заслухаў даклады старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рамана Галоўчанкі і старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Каранніка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Цэнтральнай тэмай даклада кіраўніка Нацбанка стала дапрацоўка праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2030 года. Гэтым займаецца рабочая група пад кіраўніцтвам Рамана Галоўчанкі, да 1 лістапада дапрацаваны дакумент павінен быць прадстаўлены Прэзідэнту. Кіраўніку дзяржавы сёння даложана аб асноўным змесціве праграмы, ключавых галінах і сферах, на якіх зроблены акцэнт. У канчатковым выглядзе дакумент плануецца вынесці на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу, пасяджэнне якога пройдзе 18 і 19 снежня гэтага года.

Яшчэ адной тэмай даклада Рамана Галоўчанкі стала праца па практычнай рэалізацыі даручэнняў, дадзеных на нарадзе Прэзідэнта з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў, якая прайшла ў сярэдзіне верасня. У прыватнасці, рэалізацыя задачы па большай уцягнутасці банкаўскай сістэмы ў эканамічнае развіццё краіны. Гэта і рэсурсная база, і пытанні інфляцыі.

Кіраўнік Нацбанка таксама далажыў аб выпрацаваных рашэннях па праблемных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Нацбанка. У прыватнасці, па тэмах, якія маюць грамадскі рэзананс, і па зваротах беларусаў.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік далажыў аб ходзе падрыхтоўкі сустрэчы Прэзідэнта з навуковай грамадскасцю. Было падкрэслена, што навуковая сфера ў тым ліку павінна ўнесці свой значны ўклад у рэалізацыю задач па развіцці краіны ў наступнай пяці