Вытворчасць земляных работ у ахоўных зонах газаправодаў
Прыродны газ у Віцебскай вобласці выкарыстоўваецца вельмі шырока: насельніцтвам для прыгатавання ежы, ацяплення і гарачага водазабеспячэння, прамысловымі спажыўцамі (прадпрыемствамі энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншымі) для вытворчасці электраэнергіі, цяпла і прамысловай прадукцыі.
У сувязі з наступленнем спрыяльнага перыяду для вытворчасці земляных работ у тым ліку і ў ахоўных зонах газаправодаў, узнікае пагроза іх механічнага пашкоджання.
Палажэннем аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.11.2007 № 1474 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання», вызначаны ахоўныя зоны газаправодаў, парадак атрымання дазволу на вытворчасць земляных работ. Трасы газаправодаў на мясцовасці эксплуатуючымі арганізацыямі адзначаюцца паказальнікамі (рэперамі, навальнымі паказальнікамі (таблічкі памерам 140х200 зялёнага, зялёнага з чырвонай акантоўкай, жоўтага колеру)). Пры вытворчасці рамонтных, будаўнічых, земляных работ у ахоўных зонах газаправодаў прадпрыемствы павінны атрымаць дазвол на права вытворчасці работ у газазабяспечваючай арганізацыі, у якім пазначаюцца патрабаванні і ўмовы, абавязковыя для выканаўцаў. Да дазволу прыкладаецца схема газаправода і інжынерных камунікацый, збудаванняў (ГРП, ШРП, РУ), АГЗС з прывязкамі. Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамонтныя, будаўнічыя і земляныя работы, павінны прадаставіць газазабяспечваючай арганізацыі для ўзгаднення праект плана іх вытворчасці, распрацаваны з улікам патрабаванняў будаўнічых, а пры неабходнасці – іншых нарматыўных актаў, якія рэгламентуюць дадзеныя работы, а таксама заяву (ліст) на атрыманне дазволу. Вытворчасць земляных і іншых работ у ахоўных зонах газаправодаў дазваляецца толькі ў прысутнасці прадстаўніка газазабяспечваючай арганізацыіі адказнага вытворцы работ, прызначанага загадам арганізацыі, якая выконвае работы. Усе віды работ у ахоўных зонах газаправодаў без дазволу не дапускаюцца. Таксама арганізацыя, якая выконвае работы, павінна атрымаць ордэр на земляныя работы ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, падставай для яго атрымання з'яўляецца дазвол газазабяспечвальнай арганізацыі.
У выпадку выяўлення несанкцыянаваных рамонтных, будаўнічых, земляных работ у ахоўнай зоне аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, а таксама пры выяўленні выпадкаў самавольнага працягу прыпыненых работ, газазабяспечвальная арганізацыя павінна прыняць меры па іх прыпыненні і інфармаваць тэрытарыяльны орган дзяржаўнага кіравання ў галіне прамысловай бяспекі (Госпромнадзор). Згодна артыкула 18.40 (Парушэнне правілаў аховы магістральных і іншых трубаправодаў) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 г. №194-3 з улікам змен і дапаўненняў, цягне накладанне штрафу ў наступных памерах: на фізічную асобу ад дзесяці да сарака базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да пяцідзесяці базавых велічынь, на юрыдычную асобу – да двухсот базавых велічынь.
Віцебскае абласное ўпраўленне Госпромнадзора