Пракуратура Бешанковіцкага раёна: інфармацыйная прадукцыя суполкі (групы) «Родная мова» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» прызнана экстрэмісцкай
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзены маніторынг інфармацыі, размешчанай у суполцы (групе) «Родная мова» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», якая мае ідэнтыфікатар vk.com/rodnajamovabie (ID: club47371080) на прадмет выяўлення парушэнняў заканадаўства ў галіне процідзеяння экстрэмізму.
Устаноўлена, што інфармацыйная прадукцыя названага Інтэрнэт-рэсурсу змяшчае сімволіку і атрыбутыку экстрэмісцкай накіраванасці, матывуе грамадзян да ўдзелу ў пікетаванні, несанкцыянаваных мерапрыемствах з выкарыстаннем незарэгістраванай БЧБ-сімволікі.
Адміністрацыя канала сістэмных дзеянняў па блакіроўцы або процідзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці не прымала.
У сувязі з бяздзейнасцю адміністрацыі канала на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2007 г. N 203-З «Аб процідзеянні экстрэмізму» пракуратура Бешанковіцкага раёна падрыхтавала і накіравала ў суд Бешанковіцкага раёна заяву аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі суполкі (групы) «Родная мова» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» экстрэмісцкімі матэрыяламі.
04.02.2025 суд Бешанковіцкага раёна задаволіў заяву пракурора раёна ў поўным аб'ёме і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння.
Копія рашэння суда накіравана ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакіроўкі Інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюджванню такіх матэрыялаў у краіне.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў