Пракуратура Бешанковіцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу аб прысваенні маёмасці групай асоб

Пракуратура Бешанковіцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу аб прысваенні маёмасці асобай, якой яна даверана, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове.
Згодна з матэрыяламі справы работнікі адной з арганізацый раёна – мясцовыя жыхары Я. і Л., з'яўляючыся матэрыяльна-адказнай асобай, у перыяд з мая па кастрычнік 2023 года па месцы працы прысвоілі давераныя ім таварна-матэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства на суму, якая перавышае 4 тыс. беларускіх рублёў.Пасля праверкі матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання і аб'ектыўным даследаванні абставін злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў Я. і Л. па ч.2 арт.211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Прыменены да абвінавачаных меры стрымання ў выглядзе падпіскі аб невыездзе і належных паводзінах пракурор пры накіраванні справы ў суд пакінуў без змены.
Пракурор раёна тлумачыць, што санкцыя ч.2 арт.211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў са штрафам або без штрафу і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.Пры гэтым памер штрафу ўстанаўліваецца ў межах ад трыццаці да тысячы базавых велічынь.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч