Пракуратура Бешанковіцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе аб службовым падлогу ў дачыненні да 4 службовых асоб сельскагаспадарчага прадпрыемства.

У ходзе судовага следства было ўстаноўлена, што на адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна галоўным заатэхнікам па папярэдняй змове з загадчыкамі ферм уносіліся заведама ілжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы (справаздача аб руху жывёлы і птушкі), з мэтай утойвання падзяжу буйной рагатай жывёлы і маладняку ў колькасці 55 галоў.

Свае дзеянні абвінавачаныя матывавалі нежаданнем паказваць рэальны стан спраў у гаспадарцы, адлюстроўваць негатыўную дынаміку, з мэтай пазбегнуць прыцягнення да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці. У сувязі з чым і вырашылі ўнесці ілжывыя звесткі, дакладна ведаючы аб колькасці загінулай жывёлы.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Бешанковіцкага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч.1 арт.427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь галоўнаму заатэхніку прадпрыемства прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады, загадчыкам ферм прызначана аналагічнае пакаранне на тэрмін ад 1 года 2 месяцаў да 1 года і 6 месяцаў.

Прысуд не абскарджаны і не апратэставаны, набыў законную сілу.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класа С.А.Кір'янаў