Пракуратура Бешанковіцкага раёна прызнана лепшай у вобласці па выніках работы за 2021 год
На калегіі ў пракуратуры Віцебскай вобласці, якая адбылася, пракуратура Бешанковіцкага раёна прызнана лепшай у вобласці па выніках работы за 2021 год.
Пракурорам Віцебскай вобласці Ігарам Украінцам пракурору нашага раёна быў уручаны памятны сувенір і каштоўны падарунак, а сам Андрэй Старчанка па выніках работы занесены на Дошку гонару пракуратуры Віцебскай вобласці.
Асаблівая ўвага ў мінулым годзе пракуратурай раёна надавалася пытанням работы суб'ектаў прафілактыкі, у тым ліку і пытанням папярэджання злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх, папярэджання праяў карупцыйных парушэнняў, садзейнічанню рэалізацыі правоў грамадзян, а таксама выкананню заканадаўства ў аграпрамысловым комплексе.
Акрамя таго, з удзелам пракурорскіх работнікаў праведзена больш за 120 судовых пасяджэнняў (па крымінальных і грамадзянскіх справах), прад'яўлена больш за 55 заяў у эканамічныя суды і суды агульнай юрысдыкцыі. Унесена больш за 50 актаў пракурорскага нагляду, больш за 100 службовых асоб за дапушчаныя парушэнні прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
У цэлым прынятыя пракуратурай раёна меры спрыялі захаванню стабільнай крымінагеннай абстаноўкі ў рэгіёне, выкананню правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа
В.В.Дойлідаў