Пракуратура Бешанковіцкага раёна: санкцыянавана заключэнне пад варту па справе аб прымяненні насілля ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі і асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак па спыненні правапарушэння

Пракурор Бешанковіцкага раёна санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да 57-гадовага мясцовага жыхара П. па крымінальнай справе аб прымяненні насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, а таксама асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак па спыненні правапарушэнняў.

Згодна з матэрыяламі справы П. у жніўні бягучага года быў спынены супрацоўнікам міліцыі Ш. на вуліцы ў г.п.Бешанковічы Віцебскай вобласці за здзяйсненне ім правапарушэння, на што П. у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці, нанёс удары цвёрдым тупым прадметам па розных частках цела, чым прычыніў Ш. цялесныя пашкоджанні. Указаныя супрацьпраўныя дзеянні П. у гэты час выяўлены і спынены супрацоўнікам органаў унутраных спраў К., які знаходзіўся ў грамадзянскай форме адзення, якому падазраваны пры затрыманні аказаў супраціўленне, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні.

У дачыненні да П. узбуджана крымінальная справа па арт.364 і ч.1 арт.366 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая зараз знаходзіцца ў вытворчасці Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта.

Прымяненне названай меры стрымання абумоўлена цяжкасцю здзейсненага і асобай фігуранта крымінальнай справы.

Пракурор Бешанковіцкага раёна

дарадца юстыцыі                                                                  С.А.Урбановіч